Logo Polskiego Radia
Print

Румынія: левыя абвінавачваюць правых у перавароце

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 22.08.2018 15:00
Антыўрадавы пратэст у Бухарэсьце, які адбыўся 10 жніўня, лідар кіруючай Сацыял-дэмакратычнай партыі ацаніў як спробу дзяржперавароту.
БухарэстБухарэстФота: pixabay.com/Public Domain CC0

Лідар кіруючай Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі Лівіу Драгня лічыць, што нядаўні антыўрадавы пратэст, у якім было паранена некалькі соцень чалавек, быў падтрыманы прэзыдэнтам краіны Кляўсам Яханісам і зьяўляўся марнай спробай скінуць урад.

Антыўрадавы пратэст адбыўся ў Бухарэсьце 10 жніўня. У акцыі прынялі ўдзел ад 50 да 100 тыс. чалавек.

Дэманстрацыя была пратэстам супраць карупцыі сярод румынскіх палітыкаў і супраць рэформы судовай сыстэмы.

Пасьля вяртаньня да ўлады румынскія сацыял-дэмакраты пачалі шырокамаштабную рэформу сыстэмы правасудзьдзя, якая падпала пад крытыку правацэнтрысцкай апазыцыі і заходніх краін.

Паліцыя выкарыстала вадзяныя гарматы і сьлезацечны газ, палкі ў дачыненьні да дэманстрантаў. Больш за 450 чалавек мелі патрэбу ў экстранай мэдыцынскай дапамозе.

Некаторыя дэманстранты кідалі бутэлькі і камяні ў паліцэйскіх.

вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт