У Італіі хочуць аднавіць разбураны мост у Генуі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.08.2018 18:11
Прыблізны кошт рамонтных прац і выплат кампэнсацыі сягае паўмільярда эўра.
Foto: EPA/LUCA ZENNARO
Кампанія «Autostrade per Italia», якую ўрад і СМІ назвалі вінаватай у катастрофе ў Генуі, абавязалася аднавіць разбураны пуцеправод і выплаціць кампэнсацыю пацярпелым.
Усяго ў выніку разбурэньня моста загінула 43 асобы. У суботу адбылося пахаваньне 19 ахвяр. У той жа дзень выратавальныя каманды знайшлі яшчэ адно цела. Яны заявілі, што спадзяюцца на тое, што гэта была апошняя ахвяра.
Джавані Кастэлучы, уладальнік фірма, якае трымае больш чым палову італьянскіх дарог, у тым ліку A10, дзе адбылася аварыя, правёў прэсавую канфэрэнцыю ў Генуі.
Ён папрасіў прабачэньне за тое, што кампанія дагэтуль не выказала салідарнасьць з ахвярамі катастрофы і гарадам.
- Мы распрацавалі плян, які дазволіць за 8 месяцаў разабраць завалы і пабудаваць новыя эстакады са сталі, – сказаў Кастэлучы. Ён запэўніў, што ахвяры і жыхары дамоў пад пуцеправодам, якія трэба будзе зьнесьці, атрымаюць кампэнсацыю. Прыблізны кошт рамонтных прац і выплат кампэнсацыі сягае паўмільярда эўра.
На пытаньне, ці адчувае кампанія адказнасьць за трагедыю, ён сказаў, што вызначэньне адказнасьці належыць да суда.
Пр/юл