Малдаўскія СМІ: Кіраўнік польскай НДА – інструмэнт Крамля ў гібрыднай вайне
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
17.08.2018 16:59
Казлоўская вярнулася ва Ўкраіну ў аўторак, пасьля таго, як яе ўнесьлі ў Шэнгенскую інфармацыйную сыстэму.
screen www.ru.publika.md
Украінка Людміла Казлоўская, якая кіруе польскай недзяржаўнай арганізацыяй «Фонд адкрыты дыялёг» (Open Dialog Fundation), што падтрымлівае партыі Маяй Санду і Андрэя Нэстасе, а таксама рэйдэра №1 у СНД Вячаслава Платона, выгналі з Польшчы і Эўрапейскага Зьвязу,- паведамляе малдаўскі сайт "Publika".
Паводле польскіх СМІ, НДА, якое неафіцыйна фінансуе казахскі алігарх Мухтар Аблязаў, падазраюць у сувязях з расейскімі спэцслужбамі.
Нагадаем, Казлоўская вярнулася ва Ўкраіну ў аўторак, пасьля таго, як яе ўнесьлі ў Шэнгенскую інфармацыйную сыстэму, што прадугледжвае ня толькі неадкладную дэпартацыю з краіны пражываньня, з Польшчы, але й з Эўразьвязу ўвогуле.
Як паведамляе брытанскі партал Financial Times, «Фонд адкрыты дыялёг» зацікавіўся Малдовай пасьля таго, як ва Ўкраіне затрымалі Вячаслава Платона. НДА прадставіла яго ахвярай палітычнай расправы. Брытанскія журналісты пішуць, што арганізацыя аказвала адвакацкія паслугі таксама іншым меркаваным палітычным асуджаным, у тым ліку Рэнату Вусатаму й лідару экстрэмісцкага руху «Антыфа» Рыгору Пятрэнку.
«Фонд адкрыты дыялёг» таксама праводзіў агрэсіўнае лабіраваньне ў эўрапейскіх установах супраць галоўных геапалітычных ворагаў Расеі ва Ўсходняй Эўропе, супраць Польшчы і Ўкраіны.
У сьнежні мінулага года ў справаздачы, прадстаўленай у Эўрапарляманце, «Фонд адкрыты дыялёг» абвінавацілі ў датычнасьці да гібрыднай вайны, якую Расея вядзе супраць Захаду. У дакумэнце гаварылася, што расейскія спэцслужбы завэрбавалі Казлоўскую для правядзеньня дывэрсій супраць Эўропы.
ПРдЗ