Лёндан: на пешаходаў наехаў суданец
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
15.08.2018 17:00
Грамадзянін Вялікабрытаніі суданскага паходжаньня разглядаецца як патэнцыяльны тэрарыст.
Лёндан, 14 жніўня 2018 г. На месцы здарэньня з аўтамабілем, які наехаў на пешаходаў ля будынка ПарлямэнтаФота: EPA/ANDY RAIN
Раніцай 14 жніўня аўтамабіль у цэнтры Лёндана раптоўна зьмяніў кірунак руху і ўрэзаўся ў агароджу побач з КПП каля будынка Парлямэнта. Пацярпелі некалькі пешаходаў.
У Брытаніі высьветлілі асобу вадзіцеля. Гэта 29-гадовы грамадзянін Вялікабрытаніі суданскага паходжаньня Саліх Хатэр. Журналісты з адкрытых крыніц высьветлілі, што Хатэр пераехаў у Брытанію каля 5 гадоў таму, жыў у Бірмінгеме, дзе працаваў мэнэджэрам у краме. У Судане ён скончыў унівэрсытэт. Пра яго магчымыя сувязі з тэрарыстычнымі арганізацыямі невядома.
Паліцыя аднак разглядае інцыдэнт як тэракт. Хатэр адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам.
За апошнія паўтара года гэта ўжо чацьвёрты выпадак наўмысных наездаў на пешаходаў у Брытаніі, якія былі кваліфікаваны як тэракты. Іх ажыцьцяўлялі, як правіла, людзі, зьвязаныя з радыкальнымі ісламісцкімі арганізацыямі.
Svaboda.org/вк