Logo Polskiego Radia
Print

ЗША: першы трансгендар можа стаць губэрнатарам

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 15.08.2018 15:00
У ЗША жанчына-трансгендар упершыню вылучана прэтэндэнтам на пасаду губэрнатара.
Крыстын Холквіст Крыстын Холквіст Фота: facebook.com/christineforvermont

У ЗША жанчына-трансгендар упершыню вылучана прэтэндэнтам на пасаду губэрнатара. 62-гадовая Крыстын Холквіст стане прэтэндэнтам ад Дэмакратычнай партыі ў штаце Вэрмонт.

На праймэрыз ёй удалося абысьці трох сваіх апанэнтаў, сярод якіх быў 14-гадовы падлетак. Палітык, якую да зьмены полу звалі Дэвід Холквіст, сваё вылучэньне назвала «гістарычным».

На пасадзе губэрнатара яна зьбіраецца пашырыць у Вэрмонце доступ да шырокапалоснага інтэрнэту і праводзіць экалягічна арыентаваную энэргетычную палітыку. Па словах Холквіст, да ўдзелу ў палітыцы яе падштурхнула перамога Дональда Трампа на выбарах прэзыдэнта ў 2016 годзе. Яна заявіла, што навіна аб яго будучым прэзыдэнцтве стала для яе «траўмай», якая вядзе да «палітычнай дэпрэсіі».

Супернікам Холквіст будзе дзеючы губэрнатар-рэспубліканец Філ Скот. Хоць ён лічыцца фаварытам гонкі, апошнім часам яго папулярнасьць зьніжаецца, а на прэзыдэнцкіх выбарах у 2016 годзе большасьць жыхароў Вэрмонту прагаласавалі за Хілары Клінтан.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт