Logo Polskiego Radia
Print

Эрдаган пагражае ЗША гандлёвым байкотам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2018 14:08
Прэзыдэнт Турэччыны прыгразіў, што Анкара пачне байкот амэрыканскай электронікі.
Foto: EPA/TURKISH PRESIDENT PRESS OFFICE Dostawca: PAP/EPA.

Эрдаган запатрабаваў, каб Злучаныя Штаты адмянілі санкцыі супраць яго краіны.

Вашынгтон узмацніў ціск на Анкару, калі турэцкія ўлады адмовіліся вызваліць з турмы амэрыканскага пастара, якога яны абвінавачваюць ва ўдзеле ў перавароце ліпеня 2016 году.

Турэцкі прэзыдэнт заявіў, што байкот можа закрануць, напрыклад, прадукты фірмы «Apple».

Перад тым Эрдаган абвінаваціў неазначаныя колы ў змове супраць яго краіны, што прывяло да рэзкага зьніжэньня вартасьці турэцкай ліры ды выклікала эканамічны крызыс.

Турэцкі цэнтральны банк выдаткаваў 6 мільярдаў даляраў на ўтрыманьне курсу ліры, аднак гэта не спыніла росту інфляцыі й адтоку інвэстараў. За апошнія дні ліра страціла каля 40% сваёй вартасьці ў дачыненьні да даляра.

Турэцкія ўлады таксама зьвярнуліся да народу краіны, каб людзі пачалі прадаваць эўра, даляры й золата дзеля ўмацаваньня мясцовай валюты.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт