Прэм'ер Македоніі заклікаў перайменаваць краіну, прэзыдэнт – супраць
Заран Заеў заклікаў грамадзян падтрымаць зьмену назвы дзяржавы на рэфэрэндуме ў верасьні.
Прэмʼер Македоніі Заран Заеў заклікаў грамадзян прыняць удзел у рэфэрэндуме па пытаньні зьмены назвы дзяржавы на Рэспубліку Паўночнай Македоніі. Гаворка ідзе аб падтрымцы пагадненьня, падпісанага з Грэцыяй у чэрвені гэтага года. У той жа час прэзыдэнт Македоніі, знаходзячыся ў іншым месцы, раскрытыкаваў рашэньне кабінэта міністраў Заева. Абодва выступу мелі месца ў дзень дзяржаўнага сьвята Македоніі – Дзень Рэспублікі.
Заран Заеў заклікаў грамадзян, каб у рэфэрэндуме, які адбудзецца 30 верасьня, яны падтрымалі зьмену назвы краіны. Новая назва – «Рэспубліка Паўночнай Македоніі». Прэмʼер падкрэсьліў, што гэта галасаваньне за будучыню, а новая назва будзе прызнана на міжнароднай арэне.
У сваю чаргу македонскі прэзыдэнт Георге Іваноў у сваім выступе заявіў, што ён не прымае пагадненьня з Грэцыяй. Ён таксама падкрэсьліў, што яго краіна не зьяўляецца прыватнай уласнасьцю, якой можна гандляваць. Іваноў адзначыў, што македонцы хочуць стаць сябрамі ЭЗ і НАТА, але пад уласнай, цяперашняй назвай краіны.
Абодва выступленьні адбыліся ў Дзень рэспублікі, падчас урачыстасьцяў, прымеркаваных да паўстаньня супраць Асманскай імпэрыі.
У чэрвені гэтага года пасьля 30 гадоў спрэчак Македоніі з Грэцыяй ўрады абедзьвюх краін прыйшлі да пагадненьня па пытаньні назвы «Македонія».

ав