Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкія палітыкі падзяліліся ў справе візыту турэцкага прэзыдэнта

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.07.2018 14:02
Неафіцыйна стала вядома, што ў верасьні па запрашэньні нямецкага прэзыдэнта ў Бэрлін прыбудзе Р. Эрдаган.
PAP/EPA/GIANLUIGI GUERCIA / POOL

Неафіцыйна стала вядома, што пад канец верасьня па запрашэньні нямецкага міністра ў Бэрлін прыбудзе прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Згодна з дыпляматычным пратаколам, ён будзе прывітаны на найвышэйшым дзяржаўным узроўні. Нямецкая апазыцыя востра крытыкуе запрашэньне ў Бэрлін турэцкага прэзыдэнта.
Апазыцыя, якую падтрымліваюць нямецкія СМІ, выступае рашуча супраць таго, каб Рэджэп Эрдаган быў сустрэты з усімі ўшанаваньнямі. СМІ не сумняваюцца, што турэцкі прэзыдэнт выкарыстае візыт ва ўласных прапагандысцкіх мэтах.
Палітык партыі «Зялёныя» Джэм Эздэмір заявіў, што чырвоны дыван і вайсковае ўшанаваньне павінны быць зарэзэрваваныя для дэмакратычных лідараў, якім Рэджэп Эрдаган не зьяўляецца. Супраць візыту выступае таксама эўраскептычная партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны».
У сваю чаргу міністар замежных спраў Нямеччыны Хайко Маас перасьцерагае, што Нямеччына не павінна ізалявацца ад супярэчлівых палітыкаў. «Мяне не пераконваюць аргумэнты, што лепш увогуле з такімі палітыкамі не размаўляць», – сказаў часопісу «Bild Zeitung» Хайко Маас.
Прэс-служба Франка-Вальтэра Штайнмаера пацьвердзіла, што Рэджэп Эрдаган ужо даўно запрошаны ў Нямеччыну, аднак не назвала канкрэтную дату візыту.

Неафіцыйна стала вядома, што пад канец верасьня па запрашэньні нямецкага прэзыдэнта ў Бэрлін прыбудзе прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Згодна з дыпляматычным пратаколам, ён будзе прывітаны на найвышэйшым дзяржаўным узроўні. Нямецкая апазыцыя востра крытыкуе запрашэньне ў Бэрлін турэцкага прэзыдэнта.

Апазыцыя, якую падтрымліваюць нямецкія СМІ, выступае рашуча супраць таго, каб Рэджэп Эрдаган быў сустрэты з усімі ўшанаваньнямі. СМІ не сумняваюцца, што турэцкі прэзыдэнт выкарыстае візыт ва ўласных прапагандысцкіх мэтах.

Палітык партыі «Зялёныя» Джэм Эздэмір заявіў, што чырвоны дыван і вайсковае ўшанаваньне павінны быць зарэзэрваваныя для дэмакратычных лідараў, якім Рэджэп Эрдаган не зьяўляецца. Супраць візыту выступае таксама эўраскептычная партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны».

У сваю чаргу міністар замежных спраў Нямеччыны Хайко Маас перасьцерагае, што Нямеччына не павінна ізалявацца ад супярэчлівых палітыкаў. «Мяне не пераконваюць аргумэнты, што лепш увогуле з такімі палітыкамі не размаўляць», – сказаў часопісу «Bild Zeitung» Хайко Маас.

Прэс-служба Франка-Вальтэра Штайнмаера пацьвердзіла, што Рэджэп Эрдаган ужо даўно запрошаны ў Нямеччыну, аднак не назвала канкрэтную дату візыту.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт