Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны крытыкуе кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.07.2018 12:28
«На Захадзе існуе лібэралізм, але дэмакратыі там няма», – сказаў Орбан на сустрэчы этнічных вугорцаў падчас паездкі ў Румынію.
Прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан Прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан PAP/EPA/Zoltan Mathe

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны востра крытыкуе кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу
Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан, які прадстаўляе правыя нацыяналістычныя сілы, рэзка крытыкаваў тое, што ён назваў «недэмакратычнымі» дзяржавамі Заходняй Эўропы.
«На Захадзе існуе лібэралізм, але дэмакратыі там няма», – сказаў Орбан на сустрэчы этнічных вугорцаў падчас паездкі ў Румынію. Ён адзначыў, што цэнзура «стала звычайнай практыкай» у Заходняй Эўропе й што гэтыя краіны наклалі на сябе «абмежаваньні свабоды слова».
Эўракамісію Віктар Орбан назваў «сымбалем няўдачы». Паводле яго слоў, на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт у наступным годзе будзе дамінаваць «адна сурʼёзная агульная тэма – іміграцыя». Орбан заклікаў правыя партыі абʼяднаць сілы, каб «засяродзіць усю ўвагу на эўрапейскіх выбарах 2019 года» й паставіць міграцыю на першае месца ў парадку дня.
svaboda.org/эж



Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан, які прадстаўляе правыя нацыяналістычныя сілы, рэзка крытыкаваў тое, што ён назваў «недэмакратычнымі» дзяржавамі Заходняй Эўропы.

«На Захадзе існуе лібэралізм, але дэмакратыі там няма», – сказаў Орбан на сустрэчы этнічных вугорцаў падчас паездкі ў Румынію. Ён адзначыў, што цэнзура «стала звычайнай практыкай» у Заходняй Эўропе й што гэтыя краіны наклалі на сябе «абмежаваньні свабоды слова».

Эўракамісію Віктар Орбан назваў «сымбалем няўдачы». Паводле яго слоў, на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт у наступным годзе будзе дамінаваць «адна сурʼёзная агульная тэма – іміграцыя».

Орбан заклікаў правыя партыі абʼяднаць сілы, каб «засяродзіць усю ўвагу на эўрапейскіх выбарах 2019 года» й паставіць міграцыю на першае месца ў парадку дня.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт