Logo Polskiego Radia
Print

У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2018 13:03
Сёньня адзначацца другая гадавіна забойства незалежнага беларускага журналіста.
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета. PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKOУ Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета. PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKOPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Сёньня адзначацца другая гадавіна забойства незалежнага беларускага журналіста.
Сёньня ў цэнтры ўкраінскай сталіцы сабраліся журналісты, актывісты палітыкі, замежныя дыпляматы й сябры Паўла Шарамета, каб ушанаваць яго памяць. Два гады таму на скрыжаваньні кіеўскіх вуліц у аўтамабілі, у якім ехаў незалежны беларускі журналіст, выбухнула бомба.
Сьледзтва да гэтай пары не прывяло да вызначэньня, як выканаўцаў, так і замоўнікаў забойства незалежнага журналіста.
Паводле ўкраінскай Генпракуратуры, цяпер распрацоўваюцца чатыры вэрсіі забойства: журналісцкая дзейнасьць, асабістыя непрыязныя адносіны, дэстабілізацыя сытуацыі ва Ўкраіне й памылка аб'екту забойства.
Павел Шарамет быў беларускім журналістам, які ў 1990-х гадах крытыкаваў рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Беларускія ўлады пазбавілі яго грамадзянства. Ён таксама працаваў на расейскім тэлебачаньні. Пасьля падзей на Майдане пераехаў працаваць у Кіеў. Шарамет быў вядомы сваёй крытыкай палітыкі ўраду ў Расеі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт