У Амэрыцы бушуюць лясныя пажары
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
19.07.2018 11:44
Прыроднае бедзтва абрынулася на Іасэміцкі нацыянальны парк.
skeeze/pixabay.com/CC0
У штаце Каліфорнія ўжо на працягу некалькіх дзён гараць лясы. У прыватнасьці, прыроднае бедзтва абрынулася на Іасэміцкі нацыянальны парк.
Падчас выкананьня сваіх службовых абавязкаў загінуў адзін пажарнік, а двое атрымалі раненьні, паведаміў прэс-сакратар Амэрыканскай лясной службы Рычард Эган.
У выніку пажараў у гарах Сьера-Невада ўжо згарэла 7 тысяч гектараў лесу. Навакольныя паселішчы былі эвакуіраваныя. Густы дым ад пажараў надзвычай ускладняе працу верталётаў, якія задзейнічаны падчас тушэньня пажараў, адначасова ў гэтым рэгіёне праходзяць моцныя буры з маланкамі.
Сёлета ў Злучаных Штатах згарэла рэкордная колькасьць лясоў, а менавіта 1 мільён 300 тысяч гектараў. Для параўнаньня, сярэдне гадавыя страты лясоў за мінулыя 10 гадоў складалі 1 мільён 200 тысяч рэктараў.
Падчас ліквідацыі гэтых пажараў у 2018 годзе загінула 10 амэрыканскіх пажарнікаў.
эж