У Хэльсінках праходзяць пратэсты перад візытам Трампа і Пуціна
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.07.2018 12:00
днадзённы саміт ЗША-Расея выклікае неадназначную палеміку ў Эўропе.
PAP/EPA/JORGE SILVA / POOL
Прэзыдэнт ЗША сёньня вечарам прыляціць у Фінляндыю. У панядзелак у Хэльсінках заплянаваная сустрэча Дональда Трампа з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Аднадзённы саміт ЗША-Расея выклікае неадназначную палеміку ў Эўропе.
Заўтра раніцай амэрыканскі прэзыдэнт распачне дзень ад ранішняй сустрэчы з гаспадаром саміту, прэзыдэнтам Фінляндыі Саўлі Нійнісьцё.
Сустрэча Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна павінна распачацца апоўдні. Яе дакладны выгляд пакуль невядомы. Тры гадзіны пасьля заплянаваная прэс-канфэрэнцыя абодвух прэзыдэнтаў, а пасьля яе сустрэча Ўладзіміра Пуціна з прэзыдэнтам Фінляндыі.
Саміт у Фінляндыі будзе першай даўжэйшай сустрэчай Трампа і Пуціна. Амэрыканскі прэзыдэнт сустрэнецца з расейскім некалькі дзён пасьля таго, як амэрыканская пракуратура абвінаваціла 12 афіцэраў расейскай выведкі ва ўмяшальніцтве ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары.
Адначасова з візытам прэзыдэнтаў ЗША і Расеі ў Хэльсінках праходзяць пратэсты. Улады Фінляндыі па прычыне бясьпекі вярнулі ў пятніцу кантроль на межах.

ав