Турэцкі суд прыгаварыў да пажыцьцёвага зьняволеньня 72 асобы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
12.07.2018 16:47
Прыгавораных асудзілі за ўдзел у беспарадках на мосьце ў Стамбуле падчас спробы дзяржперавароту ў 2016 годзе.
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH / POOL
Турэцкі суд сёньня прыгаварыў да пажыцьцёвага зьняволеньня 72 асобы, абвінавачаныя ва ўдзеле ў беспарадках на мосьце ў Стамбуле падчас спробы дзяржперавароту ў 2016 годзе. У той час там загінулі 32 асобы.
Прысуду чакае чарговы 71 абвінавачаны. Іх абвінавачваюць у забойстве ноччу з 15 на 16 ліпеня 2016 году на мосьце над Басфорам мірных жыхароў, якія адказалі на заклік прэзыдэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана супрацьпаставіцца ўдзельнікам путчу.
Пасьля правалу путчу турэцкія ўлады правялі масавыя чысткі, звольненыя ці прыпыненыя ў абавязках былі больш за 140 тысяч працаўнікоў турэцкіх дзяржустановаў, судоў, войска, паліцыі, асьветы і СМІ. Больш за 50 тысячам чалавек былі высунутыя фармальныя абвінавачаньні.
У сувязі з набліжэньнем другой гадавіны путчу турэцкія тэлеканалы трансьліруюць шмат матэрыялаў, прысьвечаных тым падзеям.

ав