ЗША і Паўночная Карэя ствараюць працоўныя групы па дэнуклеарызацыі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.07.2018 17:11
Пра гэта дамовіліся амэрыканскі дзяржсакратар высокапастаўлены чыноўнік з КНДР.
Foto: KCNA/PAP/EPA
У суботу адбылася сустрэча паміж амэрыканскім і паўночна-карэйскім прадстаўнікамі. Бакі ўзгаднілі фармаваньне працоўных груп, якія зоймуцца «канкрэтнымі пытаньнямі» па дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы.
Прэсавая служба Дзярждэпартамэнту ЗША паведаміла, што размовы Пампэо з прадстаўнікамі Паўночнай Карэі датычылі таксама перадачы ЗША астанкаў амэрыканскіх салдат, якія загінулі ў Карэйскай вайне ў 50-х гадах мінулага стагодзьдзя.
Гэта трэці візыт Пампэя ў Паўночную Карэю з красавіка бягучага года.
Амэрыканскі чыноўнік зазначыў, што Вашынгтон чакае ад КНДР зьдзяйсьненьня «важных крокаў» у напрамку ядзернага раззбраеньня цягам наступных двух гадоў, да канца першага тэрміну прэзыдэнта Трампа.
ПР/юл