Logo Polskiego Radia
Print

У Мюнхэне абмяркоўваюць будучыню Эўразьвязу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2018 14:01
Прадстаўнікі польскага ўраду прымуць удзел XVI Мюнхэнскім эканамічным саміце.
Bild: FelixMittermeier/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністар інвэстыцый й разьвіцьця Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński) пачынае двухдзённы візыт у Нямеччыну. Палітык прыме ўдзел у найбольш важным эканамічным мерапрыемстве, арганізаваным у Баварыі - XVI Мюнхэнскім эканамічным саміце на тэму „Перабудова Эўропы”.

Падчас візыту польскі міністар сустрэнецца таксама з камісарам ЭЗ па пытаньнях бюджэту Гюнтэрам Этынгерам, а таксама прадстаўнікамі баварскага ўраду.

Паводле польскага палітыка, Эканамічны саміт у Мюнхэне - гэта нагода для важных перамоваў пра будучыню Эўрапейскага Зьвязу. „Мы лічым, што прадстаўнікі польскага ўраду павінны быць усюды там, дзе кажуць пра найбольш важныя для Эўразьвязу справы”, - сказаў Квяціньскі.

Міністар інвэстыцый і разьвіцьця сустрэнецца ў Мюнхэне таксама з членам праўленьня канцэрну BMW Маркусам Дысманам (Markus Duesmann).

аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт