Gazeta Wyborcza
ЗША адмаўляюцца ад санкцый за Nord Stream 2.
«Урад Нямеччыны атрымаў ад ЗША гарантыю, што ня будзе ўводзіць санкцыі за будову балтыйскага газаправоду Nord Stream 2», – заявіла прэс-служба Міністэрства гаспадаркі Нямеччыны. Прыняты мінулым летам амэрыканскі закон CAATSA ў справе санкцый супраць Расеі даваў Дональду Трампу магчымасьць накладаць санкцыі на фірмы, якія ўдзельнічаюць у будове новых расейскіх газаправодаў. У законе наўпрост гаварылася пра пагрозы для Эўропы, зьвязаныя з плянаваным Nord Stream 2 з Расеі ў Нямеччыну. Згодна з законам, амэрыканскі прэзыдэнт мог накласьці санкцыі таксама на фірмы з Эўропы і Азіі.
«Яшчэ раней мы казалі, што мы ня згодныя з экстэрытарыяльнымі санкцыямі. Паміж расейскім і амэрыканскім бакамі адбыліся перамовы. І ад амэрыканскага боку мы атрымалі абяцаньне, што газаправодныя праекты пакуль выключаныя з санкцый», – адзначылі ў Міністэрстве гаспадаркі Нямеччыны.
Немцы не ўдакладнілі, што азначае слова «пакуль». Таксама невядома, калі ЗША прынялі такую пазыцыю. Вядома толькі, што перамовы ў гэтай справе пачаліся неўзабаве пасьля прыняцьця CAATSA і праводзіліся па ініцыятыве нямецкага ўраду.
Заявы прэс-службы Міністэрства гаспадаркі Нямеччыны, якім кіруе Пэтэр Альтмаер, вядомы сваёй падтрымкай праекту Nord Stream 2, ставіць пад знакам пытаньня верагоднасьць амэрыканскіх уладаў. Яшчэ ў мінулым месяцы Сандра Оўдкірк, важная прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША, падчас сустрэчы з журналістамі ў Бэрліне пацьвярджала моцны супраціў у дачыненьні да газаправоду.
Gazeta Wyborcza: «Урад Нямеччыны атрымаў ад ЗША гарантыю, што ня будзе ўводзіць санкцыі за будову балтыйскага газаправоду Nord Stream 2», – заявіла прэс-служба Міністэрства гаспадаркі Нямеччыны. Прыняты мінулым летам амэрыканскі закон CAATSA ў справе санкцый супраць Расеі даваў Дональду Трампу магчымасьць накладаць санкцыі на фірмы, якія ўдзельнічаюць у будове новых расейскіх газаправодаў. У законе наўпрост гаварылася пра пагрозы для Эўропы, зьвязаныя з плянаваным Nord Stream 2 з Расеі ў Нямеччыну. Згодна з законам, амэрыканскі прэзыдэнт мог накласьці санкцыі таксама на фірмы з Эўропы і Азіі.

ав