Нямеччына хоча больш эфэктыўна змагацца з гэтак званай паўторнай міграцыяй
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        01.07.2018 16:08
                    
                                 
                
                
                    Бежанцы, якім удалося дабрацца да Грэцыі або Італіі, часта пакідалі гэтыя краіны і перабіраліся ў Нямеччыну.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Нямеччына хоча падпісваць двухбаковыя дамовы з іншымі краінамі Эўразьвязу па пытаньні міграцыі. Гаворка ідзе пра барацьбу з гэтак званай паўторнай міграцыяй, гэта значыць, спроба стрымаць уцекачоў, якія былі прынятыя ў адну з краін ЭЗ, каб яны не перабіраліся ў Нямеччыну. Канцлер Ангела Мэркель паведаміла, што яна хацела б падпісаць дамовы з 14 краінамі, у тым ліку з Польшчай, Чэхіяй і Вугоршчынай. Пакуль што такіх дамоўленасьцяў няма.
Праблема паўторнай міграцыі пачалася на поўдні Эўропы. Бежанцы, якім удалося дабрацца да Грэцыі або Італіі, часта пакідалі гэтыя краіны і перабіраліся ў Нямеччыну. Немцы хацелі б іх адсылаць у краіну першага кантакту. Прэм’ер-міністар
Матэвуш Маравецкі паведаміў, што польскі бок вядзе перамовы зь нямецкім, але ніякія дамоўленасьці не былі яшчэ падпісаныя. Ён дадаў, што трэба зрабіць усё магчымае, каб польская вонкавая мяжа не была для мігрантаў прывабным месцам уезду ў ЭЗ.
ПР/нг