У Іраку расcтраляныя 12 джыхадыстаў
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
29.06.2018 14:20
Паводле інфармацыі нямецкіх спэцслужбаў, з Нямеччыны ваяваць у Сірыю й Ірак выехалі звыш 950 баевікоў.
PAP/EPA/NAJEEB ALMAHBOOBI
Пакараньне баевікоў «Ісламскай дзяржавы» у Іраку стала адказам за гібель васьмі іракскіх сілавікоў ад рук ісламістаў.
Як паведамілі ў канцылярыі прэмʼера Хайдэр аль-Абадзі, сьмяротныя пакараньні прыведзеныя ў выкананьне неўзабаве пасьля вынясеньня адпаведнай пастановы кіраўніком ураду.
У сераду, былі знойдзеныя целы васьмі супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Ірака. Раней МУС краіны паведаміла, што яны былі выкрадзеныя баявікамі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Ісламісты распаўсюдзілі відэа, у якім запатрабавалі адпусьціць затрыманых раней прыхільніц Ігіл у абмен на вызваленьне закладнікаў. Паводле дадзеных уладаў, на момант апублікаваньня запісу, сілавікі былі ўжо мёртвыя.
Паводле інфармацыі нямецкіх спэцслужбаў, з Нямеччыны ваяваць у Сырыю й Ірак выехалі звыш 950 баевікоў. Пятую частку з іх складалі жанчыны, каля пяці адсоткаў – непаўналетнія. Напрыканцы 2017 года каля траціны тых хто зьехаў вярнуліся ў Нямеччыну.
паводле dw.com/эж