Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскі Зьвяз адмовіцца ад прымусовага разьмеркаваньня ўцекачоў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.06.2018 13:20
Было дамоўлена аб тым, што краіны ЭЗ будуць дабравольна прыймаць рашэньне аб разьмяшчэньні ўцекачоў на сваёй тэрыторыі.
PAP/EPA/DOMENIC AQUILINA

Эўрапейскі Зьвяз адмовіцца ад прымусовага разьмеркаваньня ўцекачоў
Прэмʼер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш, падсумоўваючы першы дзень сустрэчы Эўрапейскай рады, паведаміў што, дасягнуты «вялікі посьпех». «Мы дабіліся таго, што ніхто з тут прысутных, ужо ня кажа аб прымусовым разьмеркаваньні бежанцаў», – напісаў кіраўнік чэскага ўрада на сваім акаўнце ў Twitter.
Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЭЗ падчас начных перамоваў дамовіліся аб тым, што будуць створаныя адмысловыя цэнтры па кантролю за мігрантамі, а таксама плянуецца выпрацаваць агульны падыход у пытаньні перахопу ўцекачоў падчас нелегальных марскіх перавозак. Таксама на саміце прынятае рашэньне, аб тым, што краіны-удзельніцы Эўрапейскага Зьвязу будуць дабравольна прыймаць рашэньне аб разьмяшчэньні ўцекачоў на сваёй тэрыторыі.
У сваю чаргу, кіраўнік вугорскага ўраду Віктар Орбан, зьмену эўрапейскай палітыкі ў дачыненьні да міграцыйнага крызісу, ацэньвае, як палітычную перамогу краін Вышаградзкай групы.
эж

Прэмʼер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш, падсумоўваючы першы дзень сустрэчы Эўрапейскай рады, паведаміў што, дасягнуты «вялікі посьпех». «Мы дабіліся таго, што ніхто з тут прысутных, ужо ня кажа аб прымусовым разьмеркаваньні бежанцаў», – напісаў кіраўнік чэскага ўраду на сваім акаўнце ў Twitter.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЭЗ, падчас начных перамоваў, дамовіліся аб тым, што будуць створаныя адмысловыя цэнтры па кантролю за мігрантамі, а таксама плянуецца выпрацаваць агульны падыход у пытаньні перахопу ўцекачоў падчас нелегальных марскіх перавозак. Таксама на саміце было дамоўлена аб тым, што краіны-удзельніцы Эўрапейскага Зьвязу будуць дабравольна прыймаць рашэньне аб разьмяшчэньні ўцекачоў на сваёй тэрыторыі.

У сваю чаргу, кіраўнік вугорскага ўраду Віктар Орбан, зьмену эўрапейскай палітыкі ў дачыненьні да міграцыйнага крызісу, ацэньвае, як палітычную перамогу краін Вышаградзкай групы.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт