Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя выбірае прэзыдэнта і парлямэнт

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.06.2018 13:52
Фаварытам зьяўляецца дзейсны прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган, але яго перавага невялікая.
Сотні тысяч людзей прыйшлі 23.06 на дэманстрацыю, наладжаную апазыцыйСотні тысяч людзей прыйшлі 23.06 на дэманстрацыю, наладжаную апазыцыйPAP/EPA/SEDAT SUNA

Жыхары Турцыі выбіраюць сёньня прэзыдэнта і парлямэнт. Фаварытам зьяўляецца дзейсны прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган, але ні ён, ні кіруючая партыя ня могуць быць упэўненыя ў перамозе, паколькі ў краіне назіраецца эканамічны крызіс.

У гэтым годзе памер замежных інвэстыцый скараціўся на 22 адсоткі, а цягам пяці гадоў кошт турэцкай ліры ў адносінах да даляра зьнізіўся ў два разы. У апошнія месяцы значна расьлі цэны на прадукты харчаваньня. Частка выбаршчыкаў адвярнулася ад прэзыдэнта Эрдагана. Экспэрты кажуць, што нават калі ён пераможа на выбарах, то будзе вымушаны правесьці эканамічныя рэформы, каб пазьбегнуць крызісу ў вялікіх маштабах.

На кон пастаўленая таксама новая дзяржаўная сыстэма, таму што калі выйграе цяперашні прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган і яго партыя, будзе ўведзеная прэзыдэнцкая сыстэма кіраваньня, кіраўнік дзяржавы атрымае практычна неабмежаваную ўладу.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт