Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкая выведка шпіёніла ў Аўстрыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.06.2018 12:34
Улады Аўстрыі патрабуюць ад Нямеччыны «поўнага тлумачэньня».
Photo: tsmr/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Аўстрыі патрабуюць ад Нямеччыны «поўнага тлумачэньня», чаму нямецкая выведка вяла шырокую шпіёнскую дзейнасьць на тэрыторыі Аўстрыі.
Пра скандал напісала, між іншым, аўстрыйская штодзёнка «Der Standard», якая апублікавала сьпіс аб’ектаў «пад наглядам». Справай зоймецца нямецкі парлямэнт.
Аўстрыйскія СМІ агучылі сьпіс установаў, прадстаўнікоў аўстрыйскага і міжнароднага бізнэсу, а таксама палітыкаў, за якімі ў 1999-2006 гадах шпіёніла нямецкая выведка. У сьпісе ёсьць таксама амбасада Польшчы ў Вене.
«Паміж сябрамі такія рэчы не павінны здарацца», – сказаў аўстрыйскі канцлер Сэбасьціян Курц.
Новы закон з 2016 году дазваляе нямецкай выведцы весьці нагляд над замежнымі тэлекамунікацыйнымі сеткамі, а таксама над дадзенымі іншаземцаў за мяжой, калі гэта неабходна для ўнутранай і вонкавай бясьпекі Нямеччыны.
Закон забараняе сачыць за нямецкімі грамадзянамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт