Logo Polskiego Radia
Print

Генэральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю па Ізраілі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2018 13:13
Рэзалюцыя асуджае Ізраіль за гібель палестынцаў у сэктары Газа.
Заля Генэральнай Асамблеі ААНЗаля Генэральнай Асамблеі ААНcommons.wikimedia.org/Benutzer:Eborutta/CC BY-SA 3.0

Генэральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю па Ізраілі
Рэзалюцыя асуджае Ізраіль за гібель палестынцаў у сэктары Газа.
Генэральная Асамблея ААН прыняла пераважнай большасьцю галасоў рэзалюцыю, у якой асудзіла Ізраіль за гібель палестынцаў у сэктары Газа. У той жа час асамблея адхіліла прапанову ЗША, каб у нападзе абвінаваціць ХАМАС.
З пачатку сакавіка ў выніку дзеяньняў Ізраіля ў сэктары Газа загінулі па меншай меры 129 палестынцаў.
Рэзалюцыю супраць Ізраіля, якую прапанавалі Альжыр і Турэччына, падтрымалі 120 краін з усіх 193 членаў Генэральная Асамблея ААН.
Восем краін былі супраць, а 45 устрымаліся ад галасаваньня.
Падчас дэбатаў над зьместам рэзалюцыі падтрымкі не атрымала прапанова ЗША асудзіць ХАМАС за „падбухторваньне да гвалту” ўздоўж мяжы з сэктарам Газа.
Сытуацыя паміж Ізраілем і палестынцамі напружана з моманту прыняцьця рашэньня аб пераносе пасольства ЗША ў Ерусалім. З гэтага часу палестынцы пачалі акцыі пратэсту на мяжы зь Ізраілем. Падчас іх ізраільская армія застрэліла па меншай меры 129 палестынцаў. Ужываньне агнястрэльнай зброі супраць бяззбройных дэманстрантаў выклікала крытыку з боку міжнароднай грамадзкай думкі.
Ізраіль пераконвае, што большасьць забітых, гэта баявікі арганізацый ХАМАС.
аз

Генэральная Асамблея ААН прыняла пераважнай большасьцю галасоў рэзалюцыю, у якой асудзіла Ізраіль за гібель палестынцаў у сэктары Газа. У той жа час асамблея адхіліла прапанову ЗША, каб у нападзе абвінаваціць ХАМАС.

З пачатку сакавіка ў выніку дзеяньняў Ізраіля ў сэктары Газа загінулі па меншай меры 129 палестынцаў.

Рэзалюцыю супраць Ізраіля, якую прапанавалі Альжыр і Турэччына, падтрымалі 120 краін з усіх 193 членаў Генэральнай Асамблеі ААН. Восем краін былі супраць, а 45 устрымаліся ад галасаваньня.

Падчас дэбатаў над зьместам рэзалюцыі падтрымкі не атрымала прапанова ЗША асудзіць ХАМАС за „падбухторваньне да гвалту” ўздоўж мяжы з сэктарам Газа.

Сытуацыя паміж Ізраілем і палестынцамі напружаная з моманту прыняцьця рашэньня аб пераносе пасольства ЗША ў Ерусалім. З гэтага часу палестынцы пачалі акцыі пратэсту на мяжы зь Ізраілем. Падчас іх ізраільская армія застрэліла па меншай меры 129 палестынцаў. Ужываньне агнястрэльнай зброі супраць бяззбройных дэманстрантаў выклікала крытыку з боку міжнароднай грамадзкай думкі.

Ізраіль пераконвае, што большасьць забітых - гэта баевікі арганізацыі ХАМАС.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт