Прэзыдэнт Македоніі адмовіўся падпісваць пагадненьне аб зьмене назвы
Галасы супраціву ў дачыненьні да пагадненьня чуваць таксама ў Грэцыі.
Прэзыдэнт Македоніі Георге Іванаў заявіў, што не падпіша пагадненьня аб зьмене назвы краіны. Надоечы прэм'ер Македоніі Зоран Заеў і кіраўнік грэцкага ўраду Алексіс Цыпрас абвясьцілі кампраміс па справе назвы былой югаслаўскай рэспублікі. Гэта азначала б заканчэньне спрэчкі, якая працягваецца ўжо амаль 30 гадоў. Прапанаваная назва, гэта Рэспубліка Паўночнай Македоніі.
Прэзыдэнт Іванаў заявіў, што не падпіша пагадненьня, паколькі лічыць яго шкодным для краіны. Апрача таго, ён дадаў, што пагадненьне, якое заключылі прэм’еры Македоніі й Грэцыі мае прыватны характар.
Прэм'ер Зоран Заеў паведаміў, што ў гэткім выпадку пра зьмену назвы краіны павінны выказацца грамадзяне шляхам рэфэрэндуму.
Галасы супраціву ў дачыненьні да пагадненьня чуваць таксама ў Грэцыі.
Найбуйнейшая апазыцыйная партыя „Новая дэмакратыя” пераконвае, што прэм'ер Цыпрас ня мае „палітычных паўнамоцтваў” заключыць пагадненьне, якое парушае інтарэсы дзяржавы.
Нагадаем, канчатковы тэкст пагадненьня аб зьмене назвы Македоніі павінен быць падпісаны прэм'ерамі дзьвюх краін 16 чэрвеня. Дамова прадугледжвае ўнясеньне зьменаў у македонскую Канстытуцыю і ўдакладняе, што новая назва Македоніі не мае нічога агульнага з грэцкай культурнай спадчынай.
Заканчэньне спрэчкі з Грэцыяй адкрыла б былой югаслаўскай рэспубліцы шлях у Эўразьвяз й NATO.
аз
Прэзыдэнт Македоніі Георге Іванаў заявіў, што не падпіша пагадненьня аб зьмене назвы краіны. Надоечы прэм'ер Македоніі Зоран Заеў і кіраўнік грэцкага ўраду Алексіс Цыпрас абвясьцілі кампраміс па справе назвы былой югаслаўскай рэспублікі. Гэта азначала б заканчэньне спрэчкі, якая працягваецца ўжо амаль 30 гадоў. Прапанаваная назва - гэта Рэспубліка Паўночнай Македоніі.
Прэзыдэнт Іванаў заявіў, што не падпіша пагадненьня, паколькі лічыць яго шкодным для краіны. Апрача таго, ён дадаў, што пагадненьне, якое заключылі прэм’еры Македоніі й Грэцыі, мае прыватны характар.
Прэм'ер Зоран Заеў паведаміў, што ў гэткім выпадку пра зьмену назвы краіны павінны выказацца грамадзяне шляхам рэфэрэндуму.
Галасы супраціву ў дачыненьні да пагадненьня чуваць таксама ў Грэцыі. Найбуйнейшая апазыцыйная партыя „Новая дэмакратыя” пераконвае, што прэм'ер Цыпрас ня мае „палітычных паўнамоцтваў” заключыць пагадненьне, якое парушае інтарэсы дзяржавы.
Нагадаем, канчатковы тэкст пагадненьня аб зьмене назвы Македоніі павінен быць падпісаны прэм'ерамі дзьвюх краін 16 чэрвеня. Дамова прадугледжвае ўнясеньне зьменаў у македонскую Канстытуцыю і ўдакладняе, што новая назва Македоніі не мае нічога агульнага з грэцкай культурнай спадчынай.
Заканчэньне спрэчкі з Грэцыяй адкрыла б былой югаслаўскай рэспубліцы шлях у Эўразьвяз і NATO.
аз