У Вугоршчыне прапануюць саджаць за дапамогу мігрантам
Урад Вугоршчыны ўнёс у парлямэнт пакет законапраектаў, якія абяцала прыняць падчас перадвыбарнай кампаніі кіруючая партыя «Фідэс». Адзін з законапраектаў уводзіць пакараньне за аказаньне дапамогі нелегальным мігрантам у выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам да года.
«Асобы, якія фінансуюць міграцыю або якія займаюцца яе арганізацыяй на рэгулярнай аснове, будуць карацца турэмным зьняволеньнем на тэрмін да аднаго года», — гаворыцца ў законапраекце.
Прадстаўнік прэм’ер-міністра ў парлямэнце Чаба Дэмэтэр патлумачыў, што кваліфікаць, якую менавіта дзейнасьць варта лічыць фінансаваньнем і арганізацыяй міграцыі, будуць суды. Тэарэтычна, пад гэта вызначэньне можа патрапіць інфармаваньне мігрантаў аб іх правах, дапамога ім у падачы заявы на прадстаўленьне прытулку або іх адвакацкая падтрымка ў судах.
Згодна яшчэ аднаму запісу законапраекта, Вугоршчына пазбаўляе права прасіць прытулак мігрантаў, якія трапілі на яе тэрыторыю з краіны, якая лічыцца бясьпечнай. Гэта палажэньне фактычна зводзіць да нуля лік магчымых заяваў на атрыманьне прытулку, паколькі Вугоршчына0 не мяжуе з краінамі, зь якіх мігранты прыбываюць у Эўропу.
Фактычна бежанцаў у Вугоршчыне вельмі мала: па дадзеных ўрада, за апошнія тры гады прытулак у краіне атрымалі 2269 чалавек, але 90% зь іх адразу накиравалися далей, у больш багатыя і адкрытыя краіны паўночнай Эўропы.
Вугоршчына разам зь іншымі краінамі «Вышаградзкай чацьвёркі» — Чэхіяй, Славаччынай і Польшчай — адмовілася ад удзелу ў праграме ЭЗ па расьсяленьні бежанцаў, якія сабраліся ў Італіі і Грэцыі, па розных краінах Эўропы.

svaboda.org/эж