Logo Polskiego Radia
Print

Ізраільская армія мае права ўжываць агнястрэльную зброю супраць палестынцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.05.2018 13:01
Вярхоўны суд Ізраіля падтрымаў пазыцыю ізраільскага ўраду па гэтай справе.
Ізраільская армія мае права ўжываць агнястрэльную зброю супраць палестынцаў. 	PAP/EPA/MOHAMMED SABERІзраільская армія мае права ўжываць агнястрэльную зброю супраць палестынцаў. PAP/EPA/MOHAMMED SABER PAP/EPA/MOHAMMED SABER

Ізраільская армія мае права ўжываць агнястрэльную зброю супраць палестынцаў
Ізраільскі Вярхоўны суд падтрымаў пазыцыю ізраільскага ўраду па гэтай справе.
Ізраільскі Вярхоўны суд падтрымаў права ізраільскай арміі выкарыстоўваць агнястрэльную зброю супраць палестынцаў падчас пратэстаў і сутыкненьняў на мяжы з сэктарам Газа. Такім чынам суд падзяліў пазыцыю ізраільскага ўраду аб тым, што палестынскія пратэстоўцы ў Газе, гэта ня мірныя жыхары, але частка „ваеннага канфлікту” паміж Ізраілем і арганізацыяй ХАМАС.
Судзьдзі аднагалосна адхіліў хадайніцтва ізраільскіх і палестынскіх праваабарончых арганізацый спыніць выкарыстаньне агнястрэльнай зброі, x якой ізраільскія снайпэры страляюць па пратэстуючых жыхарах сэктара Газа.
Нагадаем, выкарыстаньне агнястрэльнай зброі супраць бяззбройных палестынцаў выклікала жорсткую крытыку з боку міжнароднай супольнасьці.
Улады Палестынскай аўтаноміі зьвярнуліся ў Міжнароднага крымінальны суд з просьбай правесьці па гэтай справе незалежнае расьсьледаваньне.
Напружанасьць у адносінах паміж ізраільцянамі й палестынцамі расьце з 30 сакавіка, калі жыхары сэктара Газа пачаліся пратэсты на мяжы зь Ізраілем. Яны пашырыліся яшчэ 14 траўня, калі Злучаныя Штаты Амэрыкі перанесьлі сваю амбасаду з Тэль-Авіва ў Ерусалім. У знак пратэсту ў гэты дзень на мяжы зь Ізраілем дэманстравалі дзясяткі тысяч людзей. 62 пратэстоўцы былі забітыя ў выніку ізраільскага абстрэлу.
Паводле агульных ацэнак, з пачатку акцыі пратэсту былі забітыя па меншай меры 120 чалавек.
аз

Вярхоўны суд Ізраіля падтрымаў права ізраільскай арміі выкарыстоўваць агнястрэльную зброю супраць палестынцаў падчас пратэстаў і сутыкненьняў на мяжы з сэктарам Газа. Такім чынам суд падзяліў пазыцыю ізраільскага ўраду аб тым, што палестынскія пратэстоўцы ў Газе - гэта ня мірныя жыхары, але частка ваеннага канфлікту” паміж Ізраілем і арганізацыяй ХАМАС.

Судзьдзя аднагалосна адхіліў хадайніцтва ізраільскіх і палестынскіх праваабарончых арганізацый аб спыненьні выкарыстаньня агнястрэльнай зброі, зь якой ізраільскія снайпэры страляюць па пратэстуючых жыхарах сэктара Газа.

Нагадаем, выкарыстаньне агнястрэльнай зброі супраць бяззбройных палестынцаў выклікала жорсткую крытыку з боку міжнароднай супольнасьці.

Улады Палестынскай аўтаноміі зьвярнуліся ў Міжнародны крымінальны суд з просьбай правесьці па гэтай справе незалежнае расьсьледаваньне.

Напружанасьць у адносінах паміж ізраільцянамі й палестынцамі расьце з 30 сакавіка, калі жыхары сэктара Газа пачалі пратэсты на мяжы зь Ізраілем. Пратэсты пашырыліся яшчэ 14 траўня, калі Злучаныя Штаты Амэрыкі перанесьлі сваю амбасаду з Тэль-Авіва ў Ерусалім. У гэты дзень на мяжы зь Ізраілем пратэставалі дзясяткі тысяч людзей. 62 пратэстоўцы былі забітыя ў выніку ізраільскага абстрэлу.

Паводле агульных ацэнак, з пачатку акцыі пратэсту былі забітыя па меншай меры 120 чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт