Logo Polskiego Radia
Print

З Паўночнай Карэі на поўдзень зьбег афіцэр

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.05.2018 17:23
Уцёкі афіцэраў з КНДР – гэта сапраўдная рэдкасьць.
Foto: EPA/JEON HEON-KYUN Dostawca: PAP/EPA

Паўночнакарэйскі афіцэр ды цывільная асоба, якую ён суправаджаў зьбеглі сёньня па моры з поўначы на поўдзень. Грамадзяне КНДА праніклі ў тэрытарыяльныя вады Паўднёвай Карэі на маленькай лодцы.

Уцекачоў затрымалі паўднёвакарэйскія памежнікі. Паўднёвакарэйскія СМІ паведамляюць, што яны прасілі прытулак у Паўднёвай Карэі. Аднак пакуль іх перадалі службе выведкі Паўднёвай Карэі.

Як паведаміла агенцтва Yonhap, выведка Паўднёвай Карэі спрабавала паведаміць пра ўцёкі афіцэра супрацоўнікаў кампэтэнтных служб у Паўночнай Карэі, але спроба ўсталяваць тэлефонную сувязь не ўдалася.

У Паўднёвай Карэі цяпер знаходзяцца больш за 30 000 чалавек, якія вырашылі зьбегчы з Паўночнай Карэі. Уцёкі афіцэраў – гэта рэдкасьць.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт