Logo Polskiego Radia
Print

У Італіі адзначаюць Дзень памяці ахвяр тэрарызму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.05.2018 16:17
Ён выпадае ў гадавіну забойства прэм'ера Італіі Альда Мора ў 1978 годзе.
Прэзыдэнт Італіі Серджа Матарэла. Прэзыдэнт Італіі Серджа Матарэла. PAP/EPA/ANGELO CARCONI

У Італіі адзначаюць Дзень памяці ахвяр тэрарызму
Ён выпадае ў гадавіну забойства прэм'ера Італіі Альда Мора ў 1978 годзе.
У Італіі сёньня адзначаецца Дзень памяці ахвяр тэрарызму. Ён выпадае ў гадавіну забойства прэм'ера Італіі Альда Мора, якое зьдзейсьніла левая тэрарыстычная арганізацыя „Чырвоныя брыгады”.
40 гадоў таму групоўка „Чырвоныя брыгады” выкрала ў Рыме прэм’ера Альда Мора, які пяць разоў займаў пасаду кіраўніка італьянскага ўраду. Пасьля 55 дзён палітык быў забіты.
Паводле агульных ацэнак, у Італіі ахвярамі палітычна матываваных забойстваў сталі больш за 300 чалавек.
Падчас цэнтральных урачыстасьцяў рэзыдэнт Серджа Матарэла падкрэсьліваў, што ў 70-я гады, якія італьянцы называюць „гадамі сьвінцу”, краіне ўдалёся пераадолець тэрарызм.
„Мы даведаліся, што дэмакратыя можа перамагчы тэрарызм, калі яна не здаецца, не адмаўляецца ад свабоды й прытрымліваецца законаў”, - сказаў прэзыдэнт.
Дзень памяці ахвяр тэрарызму ў Італіі таксама прысьвечаны ахвярам мафіёзных нападаў. У 1980 годзе сыцылійская злачынная арганізацыя „Каза Ностра” забіла губэрнатара Сыцыліі П’ерсанці Матарэла, у прыватнасьці брата дзейнага прэзыдэнта Італіі.
аз

У Італіі сёньня адзначаецца Дзень памяці ахвяр тэрарызму. Ён выпадае ў гадавіну забойства прэм'ера Італіі Альда Мора, якое зьдзейсьніла левая тэрарыстычная арганізацыя „Чырвоныя брыгады”.

40 гадоў таму групоўка „Чырвоныя брыгады” выкрала ў Рыме прэм’ера Альда Мора, які пяць разоў займаў пасаду кіраўніка італьянскага ўраду. Пасьля 55 дзён палітык быў забіты.

Паводле агульных ацэнак, у Італіі ахвярамі палітычна матываваных забойстваў сталі больш за 300 чалавек.

Падчас цэнтральных урачыстасьцяў рэзыдэнт Серджа Матарэла падкрэсьліваў, што ў 1970-я гады, якія італьянцы называюць „гадамі сьвінцу”, краіне ўдалёся пераадолець тэрарызм.

„Мы даведаліся, што дэмакратыя можа перамагчы тэрарызм, калі яна не здаецца, не адмаўляецца ад свабоды й прытрымліваецца законаў”, - сказаў прэзыдэнт.

Дзень памяці ахвяр тэрарызму ў Італіі таксама прысьвечаны ахвярам мафіёзных нападаў. У 1980 годзе сыцылійская злачынная арганізацыя „Каза Ностра” забіла губэрнатара Сыцыліі П’ерсанці Матарэла, у прыватнасьці брата дзейнага прэзыдэнта Італіі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт