Паводле слоў ізраільскага прэм'ер-міністра, некалькі тыдняў таму ў распараджэньні Ізраіля аказалася паўтоны дакумэнтаў з ядзернага архіва Ірана, які захоўваўся ў непрыкметным будынку ў Тэгеране.
Ізраільская выведка атрымала 55 тысяч старонак дакумэнтаў ядзернай праграмы, а таксама 55 тысяч файлаў на 183 кампакт-дысках.
У 2015 годзе Іран пагадзіўся замарозіць сваю ядзерную праграму ў абмен на паслабленае рэжыму заходніх санкцый. Тэгеран настойвае, што мэтай праграмы была толькі мірная ядзерная энэргетыка.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп шмат разоў заяўляў, што хоча разарваць ядзерную пагадненьне з Іранам, якое было заключанае падчас прэзыдэнцтва Барака Обамы.
Эўрапейскія краіны кажуць, што пакуль не маюць намер спыняць дамову з Іранам.
Біньямін Нетаньяху паведаміў, што абмеркаваў выяўленыя іранскія дакумэнты з лідэрамі Нямеччыны і Францыі і мае намер паслаць сваіх прадстаўнікоў у гэтыя дзьве краіны, каб больш падрабязна абмеркаваць гэтае пытаньне.
Прэс-сакратар урада Германіі сказаў, што яго краіна правядзе пільны аналіз атрыманых Ізраілем дакумэнтаў.
Прэм'ер-міністар Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што яго краіне атрымалася здабыць «сакрэтныя дакумэнты», з якіх вынікае, што Іран падманваў увесь сьвет, сьцьвярджаючы, што замарозіў ядзерную праграму.
Паводле слоў ізраільскага прэм'ер-міністра, некалькі тыдняў таму ў распараджэньні Ізраіля аказалася паўтоны дакумэнтаў з ядзернага архіва Ірана, які захоўваўся ў непрыкметным будынку ў Тэгеране.
Ізраільская выведка атрымала 55 тысяч старонак дакумэнтаў ядзернай праграмы, а таксама 55 тысяч файлаў на 183 кампакт-дысках.
У 2015 годзе Іран пагадзіўся замарозіць сваю ядзерную праграму ў абмен на паслабленае рэжыму заходніх санкцый. Тэгеран настойвае, што мэтай праграмы была толькі мірная ядзерная энэргетыка.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп шмат разоў заяўляў, што хоча разарваць ядзерную пагадненьне з Іранам, якое было заключанае падчас прэзыдэнцтва Барака Обамы.
Эўрапейскія краіны пакуль не маюць намеру спыняць дамову з Іранам. Біньямін Нетаньяху паведаміў, што абмеркаваў выяўленыя іранскія дакумэнты з лідэрамі Нямеччыны і Францыі і мае намер паслаць сваіх прадстаўнікоў у гэтыя дзьве краіны, каб больш падрабязна абмеркаваць гэтае пытаньне. Прэс-сакратар урада Германіі сказаў, што яго краіна правядзе пільны аналіз атрыманых Ізраілем дакумэнтаў.
паводле BBC/эж