У аварыі на Львоўшчыне пацярпелі двое беларусаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.04.2018 12:41
Яны былі ўдзельнікамі трофі-экспэдыцыі «Карпацкі Кардон'18».
pixabay.com/CC0 Creative Commons
У сяле Карпацкае Туркаўскага раёна Львоўскай вобласьці падчас аўтамабільнай экспэдыцыі з гары зьляцела машына з двума мінчукамі. Пацярпелым аказалі першую мэдыцынскую дапамогу, брыгада хуткай дапамогі ўжо забрала іх у бальніцу, піша Zaxid.net.
У Львоўскай вобласьці з 28 красавіка па 1 траўня адбываецца трофі-экспэдыцыя «Карпацкі Кардон'18». Як распавёў адзін з каардынатараў мерапрыемства Аляксандр Рэванюк, удзельнікі павінны былі пракладаць уласныя маршруты, не паўтараючы іншых. Усяго ў мерапрыемстве плянавалі ўдзельнічаць некалькі дзясяткаў экіпажаў.
zaxid.nrt/nn.by/яс