Logo Polskiego Radia
Print

Лідары Турцыі, Расеі й Ірана абмеркавалі сытуацыю ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.04.2018 15:45
Рэджэп Таіп Эрдаган, Уладзімір Пуцін і Хасан Рухані вырашылі працягваць апэрацыю ў Сырыі.
Лідары Турцыі, Расеі й Ірана абмеркавалі сытуацыю ў Сырыі.Лідары Турцыі, Расеі й Ірана абмеркавалі сытуацыю ў Сырыі. PAP/EPA/MIKHAIL KLIMENTYEV/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

Лідары Турцыі, Расеі й Ірана абмеркавалі сытуацыю ў Сырыі
Рэджэп Таіп Эрдаган, Уладзімір Пуцін і Хасан Рухані вырашылі працягваць апэрацыю ў Сырыі.
Лідары Турцыі, Расеі й Ірана паведамілі пра працяг апэрацыі ў Сырыі. У Анкары прайшла сустрэча Рэджэпа Таіпа Эрдагана, Уладзіміра Пуціна й Хасана Рухані.
У супольнай заяве прэзыдэнты напісалі, што сумесная апэрацыя ў Сырыі павінна давесьці да міру й стабільнасьці ў краіне. Яны таксама паведамілі аб падрыхтоўцы да вяртаньня на радзіму сырыйцаў, якія мігравалі з краіны ў выніку грамадзянскай вайны.
Нагадаем, апошняя сустрэча трох лідараў па справе Сырыі адбылася ў лістападзе мінулага году ў Сочы.
Цягам 7 гадоў вайны ў Сырыі загінулі па меншай меры 350 тысяч чалавек. У выніку канфлікту 11 мільёнаў чалавек пакінулі краіну. Амаль палова зь іх зьехала ў суседнія Лібан, Турцыю й Ярданію.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт