Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы байкатуюць гандлёвыя цэнтры ў краіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.03.2018 16:45
Акцыя, арганізаваная інтэрнэт-карыстальнікaмi, зьвязаная з трагічным пажарам у Кемераве.
Акцыя зьвязаная з трагічным пажарам у горадзе Кемерава. Акцыя зьвязаная з трагічным пажарам у горадзе Кемерава. PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Расейцы байкатуюць гандлёвыя цэнтры ў краіне
Акцыя, арганізаваная інтэрнэт-карыстальнікі, зьвязаная з трагічным пажарам у Кемераве.
Расейцы плянуюць увесь сёньняшні дзень байкатаваць гандлёвыя цэнтры ў краіне. Акцыя, ініцыятарамі якой зьяўляюцца інтэрнэт-карыстальнікі, зьвязаная з трагічным пажарам у горадзе Кемерава.
Нагадаем, у выніку пажару ў тамтэйшым гандлёвым цэнтры загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця.
У сацыяльных сетак, а таксама на сайтах часткі расейскіх СМІ зьявіліся заклікі не рабіць сёньня пакупак у гандлёвых цэнтрах. Паводле часткі інтэрнэт-карыстальнікаў, такія трагедыі, як у Кемераве, адбываюцца з-за „халатнасьці й хцівасьці” ўладальнікаў, якія ігнаруюць нормы бясьпекі.
Удзельнікі акцыі патрабуюць таксама, каб уладальнікі гандлёвых цэнтраў публічна прадстаўлялі вынікі праверкі сыстэм супрацьпажарнай абароны.
Між тым, Сьледчы камітэт Расеі выстаўляе абвінавачваньні чарговым асобам, зьвязаным з гандлёвым цэнтрам у Кемераве. Сярод затрыманых мэнэджэры, касіры й ахоўнікі цэнтру.
аз

Расейцы плянуюць увесь сёньняшні дзень байкатаваць гандлёвыя цэнтры ў краіне. Акцыя, ініцыятарамі якой зьяўляюцца інтэрнэт-карыстальнікі, зьвязаная з трагічным пажарам у горадзе Кемерава. Нагадаем, у выніку пажару ў тамтэйшым гандлёвым цэнтры загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця.

У сацыяльных сетак, а таксама на сайтах часткі расейскіх СМІ зьявіліся заклікі не рабіць сёньня пакупак у гандлёвых цэнтрах. Паводле часткі інтэрнэт-карыстальнікаў, такія трагедыі, як у Кемераве, адбываюцца з-за „халатнасьці й хцівасьці” ўладальнікаў, якія ігнаруюць нормы бясьпекі.

Удзельнікі акцыі патрабуюць таксама, каб уладальнікі гандлёвых цэнтраў публічна прадстаўлялі вынікі праверкі сыстэм супрацьпажарнай абароны.

Між тым, Сьледчы камітэт Расеі выстаўляе абвінавачваньні чарговым асобам, зьвязаным з гандлёвым цэнтрам у Кемераве. Сярод затрыманых мэнэджэры, касіры й ахоўнікі цэнтру.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт