Украінец сам сябе выслаў у бандэролі, каб абакрасьці пошту
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        30.03.2018 16:50
                    
                                 
                
                
                    За гэта суд яму даў умоўны прысуд, таму што мужчына мае добрую рэпутацыю сярод  знаёмых.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Тры гады пазбаўленьня волі ўмоўна на два гады – такі прысуд атрымаў жыхар украінскага горада Дняпро, які незвычайным спосабам спрабаваў абакрасьці пошту. Для выкананьня гэтага, злачынца сам сябе выслаў у бандэролі. Здарэньне адбылося ў канцы мінулага года. 
Суд прыйшоў да высновы, што мужчына вінаваты ў спробе крадзяжу электроннага абсталяваньня.
Жыхар Дняпра схаваўся ў драўляную скрынку і папрасіў сябра адправіць яе па пошце ў Харкаў за 250 кілямэтраў ад роднага горада. Так яно і адбылося. 
Падчас транспарціроўкі пошты грузавіком, злачынец выйшаў са скрынкі і нажом адкрыў іншыя бандэролі, якія былі адпраўленыя ў Харкаў. Ён знайшоў, сярод іншага, ноўтбук, гадзіньнік і мабільны тэлефон. Затым злодзей зноў схаваўся ў скрыню. Аднак на месцы прызначэньня яго схапілі супрацоўнікі пошты.
Суд выдаў умоўны прысуд, таму што мужчына выхоўвае няпоўнагадовае дзіця і мае добрую рэпутацыю сярод сяброў і знаёмых.
яс