Logo Polskiego Radia
Print

Новая Каледонія правядзе рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Францыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.03.2018 12:07
20 гадоў таму ўжо праходзіў рэфэрэндум: тады 98% выбаршчыкаў прагаласавалі супраць незалежнасьці.
Горад Нумэа - адміністрацыйны цэнтар Новай Каледоніі - заморскай тэрыторыі ФранцыіГорад Нумэа - адміністрацыйны цэнтар Новай Каледоніі - заморскай тэрыторыі Францыіcommons.wikimedia.org/Thomas@RUN/CC BY 2.0

Кангрэс Новай Каледоніі прыняў рашэньне аб правядзеньні 4 лістапада 2018 году рэфэрэндуму аб незалежнасьці ад Францыі. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя Еurope-1 у панядзелак, 19 сакавіка.
За рэфэрэндум прагаласавалі 38 дэпутатаў, супраць – 14, яшчэ двое ўстрымаліся.
Рэфэрэндум будзе арганізаваны ў рамках пагадненьня Нумэа, якое прадугледжвае паступовую перадачу мясцовым уладам кантролю за шэрагам сфэр жыцьця, за выключэньнем пытаньняў, зьвязаных з абаронай, бясьпекай, правасудзьдзем і валютай. Яно было падпісана ў 1998 годзе.
Нагадаем, Новая Каледонія – заморская астраўная тэрыторыя Францыі ў Ціхім акіяне, плошчай 19 тысяч квадратных кілямэтраў. У 1998 годзе на гэтым архіпэлягу ўжо праходзіў рэфэрэндум аб незалежнасьці. Тады 98% выбаршчыкаў прагаласавалі супраць незалежнасьці ад Францыі.

Кангрэс Новай Каледоніі прыняў рашэньне аб правядзеньні 4 лістапада 2018 году рэфэрэндуму аб незалежнасьці ад Францыі. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя Еurope-1 у панядзелак, 19 сакавіка.

За рэфэрэндум прагаласавалі 38 дэпутатаў, супраць – 14, яшчэ двое ўстрымаліся.

Рэфэрэндум будзе арганізаваны ў рамках пагадненьня Нумэа (ад назвы адміністрацыйнага цэнтра Новай Каледоніі - рэд.), якое прадугледжвае паступовую перадачу мясцовым уладам кантролю за шэрагам сфэр жыцьця, за выключэньнем пытаньняў, зьвязаных з абаронай, бясьпекай, правасудзьдзем і валютай. Яно было падпісана ў 1998 годзе.

Нагадаем, Новая Каледонія – заморская астраўная тэрыторыя Францыі ў Ціхім акіяне, плошчай 19 тысяч квадратных кілямэтраў. У 1998 годзе на гэтым архіпэлягу ўжо праходзіў рэфэрэндум аб незалежнасьці. Тады 98% выбаршчыкаў прагаласавалі супраць незалежнасьці ад Францыі.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт