Францускі суд выдаў міжнародны ордэр на арышт саудаўскай прынцэсы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.03.2018 16:16
Прынцэса намовіла свайго целаахоўніка да выкраданьня і зьбіцьця работніка.
Здымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/CC0 Creative Commons
Хасэ бінт Салман падазраецца ў замове на работніка, які ў 2016 г. быў наняты для рамoнту кватэры прынцэсы ў Парыжы.
Прынцэса намовіла свайго целаахоўніка да выкраданьня і зьбіцьця мужчыны.
Па дадзеных францускага агенцтва AFP, целаахоўнік ударыў мужчыну ў твар, забраў у яго інструмэнты, зьвязаў рукі і прымусіў пацалаваць ступні дачкі караля Саудаўскай Аравіі.
Прынцэса раззлавалася, калі работнік зрабіў здымкі яе кватэры. Яна абвінаваціла яго ў жаданьні прадаць фатаграфіі СМІ.
яс