Амэрыканскія сэнатары хочуць заблякаваць будаўніцтва Nord Stream 2
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        16.03.2018 09:56
                    
                                 
                
                
                    Сэнатары заклікаюць да ўвядзеньня санкцый у дачыненьні да кампаній, якія ўдзельнічаюць у праекце.
                
                
                    
                        
Kapitol USA, siedziba obu izb amerykańskiego parlamentu - zdjęcie ilustracyjneWikipedia/Noclip/domena publiczna
                     
                
                
                
               
                
                         39 амэрыканскіх сэнатараў ад абедзьвюх палітычных партый рашуча выказаліся супраць газаправода Паўночны паток 2. У лісьце, адрасаваным кіраўнікам міністэрства казначэйства і замежных справаў, сэнатары заклікалі заблякаваць будаўніцтва газаправода шляхам увядзеньня санкцый у дачыненьні да кампаній, якія ўдзельнічаюць у праекце.
Паводле сэнатараў, будаўніцтва трубаправода будзе крокам назад на шляху да дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбітаў у Эўропу. На іх думку, будаўніцтва Nord Stream 2 у абыход Украіны ліквідуе адну з галоўных прычын, чаму Расея ня вырашылася на поўнамаштабную вайны на ўсходзе Ўкраіны.
Аўтары ліста заклікаюць Дональда Трампа выкарыстаць усе магчымыя меры, уключаючы санкцыі.
Прыняты ў мінулым годзе закон дае Дональду Трампу магчымасьць увядзеньня санкцый у дачыненьні да эўрапейскіх кампаній, якія ўдзельнічаюць у праекце Паўночны паток 2, што можа прывесьці да заблякаваньня будаўніцтва трубаправода. Прэзыдэнт ЗША, аднак, не наважыўся на гэты крок.
яс