Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыка рыхтуецца да перамоваў з Паўночнай Карэяй

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.03.2018 18:11
У траўні можа адбыцца гістарычная сустрэча лідэраў ЗША і Паўночнай Карэі.
Foto: wikipedia.org

Пра гэта паведаміў амэрыканскі прэзыдэнт у Твітэры, зазначаючы, што калі ўсё ажыцьцявіцца, «будзе вельмі добра для ўсяго сьвету».

Крытыку з боку ЗША выклікае ядзерная праграма Кім Чэн Ына ды ракетныя выпрабаваньні. На пачатку гэтага года Кім Чэн Ын прыгразіў, што ўся тэрыторыя Злучаных Штатаў знаходзіцца ў межах дасягальнасьці ядзернай зброі КНДР. Дональд Трамп паабяцаў, што ў адказ на пагрозы выкарыстае «ядзерную кнопку».

Апошнім часам бакам удалося крыху злагодзіць напружаньне. У траўні можа адбыцца гістарычная сустрэча лідэраў ЗША і Паўночнай Карэі. З такой прапановай выступіў Кім Чэн Ын, а Дональд Трамп яе прыняў. Пры канцы красавіка адбудзецца сустрэча лідэраў дзьвюх Карэй.

На час перамоваў, Паўночная Карэя прыпыніла выпрабаваньні ракет, але санкцыі ў дачыненьні да КНДР застаюцца ў сіле.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт