Больш за 60 польскіх фірм прэзэнтуюць свае вырабы на выставе «Gulfood» у Дубаі. У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах распачалася выстава прадуктаў харчаваньня, якую штогод наведвае амаль 100 тысяч гасьцей са 185 краін сьвету.
Польскі стэнд адчыніў віцэ-міністар гаспадаркі Зьбігнеў Бабальскі. «Каб паспрыяць большаму разьвіцьцю фірм, якія экспартуюць прадукты харчаваньня, неабходна шукаць рынкі па-за Эўропай», – падкрэсьліў міністар.
У мінулым годзе польскі экспарт прадуктаў харчаваньня склаў 27 мільярдаў эўра. Вартасьць прадуктаў, якія трапілі на рынак ААЭ, склала 85 мільёнаў эўра. У арабскія краіны, апрача прысутных там здаўна кандытарскіх вырабаў і замарожаных прадуктаў, трапляюць польскія экалягічныя прадукты. Палякі экспартуюць экалягічныя шакаладкі з начынкай, біяпячэньне і чыпсы з садавіны.
Міжнародная выстава «Gulfood» зьяўляецца найбольшай такога тыпу бізнэс-плятформай на Блізкім Усходзе. Дубай традыцыйна зьяўляецца месцам, дзе падпісваюць кантракты, а пасьля прадукты харчаваньня пераразьмяркоўваюцца на лякальныя рынкі Азіі і Афрыкі.

ав