Да 17 вырасла колькасьць загінулых у стральбе ў школе на Флорыдзе
Вучань зьдзейсьніў стральбу ў школе, зь якой яго адлічылі па дысцыплінарных прычынах.
19-гадоваму Нікаласу Крузу прад’явяць абвінавачваньне ў зьдзяйсьненьні разьні ў школе на Флорыдзе. Паводле сьледчых, мужчына страляў з паўаўтаматычнай вінтоўкі AR - 15. Апрача таго ён забраў з сабой процігаз, шумавыя гранаты й некалькі магазынаў з патронамі.
Круз зьдзейсьніў стральбу ў сярэдняй школе, зь якой раней яго адлічылі па дысцыплінарных прычынах.
Нагадаем, учора каля 21.00, паводле польскага часу, у сярэдняй школе ў Паркленд, на поўнач ад Маямі, адбылася стральба.
Паводле апошніх зьвестак, 17 чалавек загінулі, 14 знаходзяцца ў бальніцы, стан пяці – сур’ёзны.
Стральба ў штаце Флорыда зьяўляецца адной з 10 найбольш крывавых у найноўшай гісторыі Злучаных Штатаў Амэрыкі.
аз
19-гадоваму Нікаласу Крузу прад’явяць абвінавачваньне ў зьдзяйсьненьні разьні ў школе на Флорыдзе. Паводле сьледчых, мужчына страляў з паўаўтаматычнай вінтоўкі AR - 15. Апрача таго, у яго з сабой быў процігаз, шумавыя гранаты й запас патронаў.
Круз зьдзейсьніў стральбу ў сярэдняй школе, зь якой раней быў адлічаны па дысцыплінарных прычынах.