Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя прыйшла ў маскоўскі офіс Навальнага шукаць бомбу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.01.2018 10:26
На сёньня Навальны заплянаваў усерасейскі страйк, каб заклікаць не хадзіць на выбары прэзыдэнта.
PAP/EPA/ALEXEY NIKOLSKY / SPUTNIK / KREMLIN POOL / POOL

Паліцыя прыйшла ў маскоўскі офіс Навальнага шукаць бомбу
Па падазрэньні ў «мінаваньні» офіса Фонду барацьбы з карупцыяй паліцыя затрымала вядучага Дзьмітрыя Нізаўцова, які з раніцы знаходзіўся ў прамым эфіры канала «Навальный LIVE».
Паліцэйскія прыйшлі ў маскоўскі Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага. Супрацоўнікі фонду адмовіліся адчыніць дзьверы, таму яе разрэзалі пілой-балгаркай. У офіс прыйшлі ў тым ліку і супрацоўнікі цэнтра МУС па супрацьдзеяньні экстрэмізму.
Супрацоўнікі паліцыі абвясьцілі, што ў офісе ФБК можа знаходзіцца бомба. Яны прывялі ў памяшканьне кіноляга з сабакам.
На 28 студзеня Навальны заплянаваў усерасейскую акцыю «Страйк выбаршчыкаў», каб заклікаць грамадзян не хадзіць на выбары прэзыдэнта.

Па падазрэньні ў «мінаваньні» офіса Фонду барацьбы з карупцыяй паліцыя затрымала вядучага Дзьмітрыя Нізаўцова, які з раніцы знаходзіўся ў прамым эфіры канала «Навальный LIVE».

Паліцэйскія прыйшлі ў маскоўскі Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага. Супрацоўнікі фонду адмовіліся адчыніць дзьверы, таму іх разрэзалі пілой-балгаркай. У офіс прыйшлі ў тым ліку і супрацоўнікі цэнтра МУС па супрацьдзеяньні экстрэмізму.

Супрацоўнікі паліцыі абвясьцілі, што ў офісе ФБК можа знаходзіцца бомба. Яны прывялі ў памяшканьне кіноляга з сабакам.

На 28 студзеня Навальны заплянаваў усерасейскую акцыю «Страйк выбаршчыкаў», каб заклікаць грамадзян не хадзіць на выбары прэзыдэнта.

meduza.io/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт