Logo Polskiego Radia
Print

Турэцкая армія пачала сухапутную й паветраную апэрацыю ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.01.2018 11:47
Анкара сьцьвярджае, што апэрацыя праводзіцца супраць джыхадыстаў і «Ісламскай дзяржавы».
Марш-кідок турэцкай армііМарш-кідок турэцкай армііPAP/EPA/SEDAT SUNA

Турэцкая армія пачала сухапутную й паветраную апэрацыю ў Сырыі
Турэцкая армія пацьвердзіла пачатак наземнага й паветранага наступу ў Сырыі. Апэрацыя скіраваная супраць курдзкіх Атрадаў народнай самаабароны. Турцыя лічыць іх тэрарыстычнай арганізацыяй.
Турэцкая армія сьцьвярджае, што апэрацыя «Аліўкавая галінка» праводзіцца для барацьбы з джыхадыстамі, а таксама супраць так званай «Ісламскай дзяржавы». Узброеныя сілы Турцыі таксама падкрэсьліваюць, што апэрацыя будзе праводзіцца з павагай тэрытарыяльнай цэласнасьці Сырыі.
У сувязі з турэцкай апэрацыяй Расея выказала сваю занепакоенасьць. Міністэрства замежных спраў РФ паведаміла, што Масква настойвае на тым, каб Турцыя спыніла наступ. «Мы занепакоеныя гэтай навіной і заклікаем бакі праяўляць стрыманасьць», – гаворыцца ў заяве расейскага МЗС.

Турэцкая армія пацьвердзіла пачатак наземнага й паветранага наступу ў Сырыі. Апэрацыя скіраваная супраць курдзкіх Атрадаў народнай самаабароны. Турцыя лічыць іх тэрарыстычнай арганізацыяй.

Турэцкая армія сьцьвярджае, што апэрацыя «Аліўкавая галінка» праводзіцца для барацьбы з джыхадыстамі, а таксама супраць так званай «Ісламскай дзяржавы».

Узброеныя сілы Турцыі таксама падкрэсьліваюць, што апэрацыя будзе праводзіцца з павагай тэрытарыяльнай цэласнасьці Сырыі.

У сувязі з турэцкай апэрацыяй Расея выказала сваю занепакоенасьць. Міністэрства замежных спраў РФ паведаміла, што Масква настойвае на тым, каб Турцыя спыніла наступ. «Мы занепакоеныя гэтай навіной і заклікаем бакі праяўляць стрыманасьць», – гаворыцца ў заяве расейскага МЗС.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт