Эўракамісія стварыла экспэртную групу па барацьбе з фэйкамі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        16.01.2018 07:15
                    
                                 
                
                
                    Навукоўцы й журналісты павінныя падказаць, як паставіць заслон крамлёўскай дэзінфармацыі.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain/CC0 
                     
                
                
                
               
                
                         Якім чынам змагацца з дэзінфармацыяй, а адначасова не парушаць свабоды слова? Адказ на гэтае пытаньне будзе шукаць група экспэртаў, створаная Эўрапейскай камісіяй.
У панядзелак прайшло першае паседжаньне экспэртнай групы, у якую ўваходзіць 40 чалавек: журналістаў, навукоўцаў, мэнэджэраў у галіне СМІ. На чале групы стала прафэсар з Галяндыі Мадлен дэ Кок Бунінг (Madeleine de Cock Buning). Адмыслоўцы павінныя выпрацаваць мэханізмы, якія дапамогуць Эўрапейскаму зьвязу змагацца з дэзінфармацыяй – асабліва той, якая распаўсюджваецца ў Інтэрнэце.
Ілжывыя навіны (fake news) ў сацыяльных сетках ня толькі зьнішчаюць давер да традыцыйных СМІ, але і падрываюць давер да дэмакратыі – зазначыла на паседжаньні экспэртнай групы эўракамісар па справах лічбавай эканомікі Марыя Габрыэль.
Праблема фэйкаў у мэдыяпрасторы прыцягнула ўвагу Эўракамісіі пасьля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны, а асабліва пасьля выбарчых кампаніяў у ЗША й Францыі, дзе арміі «крамлёўскіх троляў» спрабавалі паўплываць на вынік галасаваньня.
IAR/ап