Вызваленыя ўкраінскія палонныя падвяргаліся катаваньням
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
29.12.2017 14:51
Сярод 74 вызваленых украінцаў 65 праходзяць фізіятэрапію ў шпіталях.
PAP/EPA/STEPAN FRANKO
Вызваленыя ўкраінскія палонныя падвяргаліся катаваньням з боку сэпаратыстаў. Пра гэта сьведчаць сьляды на целе вызваленых. Пра гэта паінфармавала прадстаўніца Ўкраіны ў трохбаковай кантактнай групе па справах Данбасу Ірына Герашчанка. Пазаўчора адбыўся абмен палоннымі паміж Украінай і прарасейскімі сэпаратыстамі.
Сярод 74 вызваленых украінцаў 65 праходзяць фізіятэрапію ў шпіталях. Паводле Ірыны Герашчанкі, частка вызваленых украінцаў мае даўнія раны. У многіх выбітыя зубы і чэрапна-мазгавыя траўмы. Герашчанка падкрэсьліла, што ўкраінцаў часта жорстка зьбівалі, асабліва ў першыя дні палону. Частка з іх у турмах сэпаратыстаў правяла нават больш за тры гады. Звольненым закладнікам і іх сем’ям аказваецца псыхалягічная дапамога.
Паводле ўкраінскіх уладаў, у палоне ў сэпаратыстаў надалей знаходзіцца 103 грамадзяніна Ўкраіны.

ав