Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць мірных ахвяраў авіяўдараў у Емэне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2017 14:41
Паводле ААН, у Емэне - найгоршы гуманітарны крызыс у сьвеце.
Расьце колькасьць мірных ахвяраў авіяўдараў у Емэне.Расьце колькасьць мірных ахвяраў авіяўдараў у Емэне. PAP/EPA/YAHYA ARHAB

Расьце колькасьць мірных ахвяраў авіяўдараў у Емэне
Паводле ААН, у Емэне маем дачыненьне з найгоршым гуманітарным крызысам у сьвеце.
У выніку двух авіяўдараў у Емэне загінулі 68 мірных жыхароў, паведаміў гуманітарны каардынатар ААН у гэтай краіне Джэймі Макголдрык (Jamie McGoldrick). Удары правяла кааліцыя, якую ўзначальвае Саудаўская Арабія.
Першы авіяўдар быў нанесены па папулярнай, перапоўненай ярмарцы ў правінцыі Таіз. У яго выніку загінулі 54 чалавекі, у тым ліку 8 дзяцей. Параненыя былі 32 асобы. Другі ўдар быў нанесены ў правінцыі Хадэйда на беразе Чырвонага мора. Там загінулі 14 членаў адной сям'і.
Джэймі Макголдрык сказаў, што цягам апошніх 10 дзён у выніку авіяўрадарў у Емэне загінулі дзясяткі мірных жыхароў.
З сакавіка 2015 году кааліцыя сунітаў пад кіраўніцтвам Саудаўскай Арабіі змагаецца з шыіцкімі баевікамі Гуці, якіх падтрымлівае Іран.
Паводле ААН, цяпер у Емэне маем дачыненьне з найгоршым гуманітарным крызысам у сьвеце. Па дадзеных Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, колькасьць людзей, якія пакутуюць ад халеры дасягнула мільёна чалавек. Таксама не хапае прадуктаў харчаваньня, доступу да чыстай вады й мэдыцынскай дапамогі.
аз

У выніку двух авіяўдараў у Емэне загінулі 68 мірных жыхароў, паведаміў гуманітарны каардынатар ААН у гэтай краіне Джэймі Макголдрык (Jamie McGoldrick). Удары правяла кааліцыя, якую ўзначальвае Саудаўская Арабія.

Першы авіяўдар быў нанесены па папулярнай, перапоўненай ярмарцы ў правінцыі Таіз. У яго выніку загінулі 54 чалавекі, у тым ліку 8 дзяцей. Параненыя былі 32 асобы. Другі ўдар быў нанесены ў правінцыі Хадэйда на беразе Чырвонага мора. Там загінулі 14 членаў адной сям'і.

Джэймі Макголдрык сказаў, што цягам апошніх 10 дзён у выніку авіяўдарaў у Емэне загінулі дзясяткі мірных жыхароў.

З сакавіка 2015 году кааліцыя сунітаў пад кіраўніцтвам Саудаўскай Арабіі змагаецца з шыіцкімі баевікамі Гуці, якіх падтрымлівае Іран.

Паводле ААН, цяпер у Емэне - найгоршы гуманітарны крызыс у сьвеце. Па дадзеных Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, колькасьць людзей, якія пакутуюць ад халеры, дасягнула мільёна чалавек. Таксама не хапае прадуктаў харчаваньня, доступу да чыстай вады й мэдыцынскай дапамогі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт