Logo Polskiego Radia
Print

Украінскія ваенныя пасьпяхова выпрабавалі ракетны комплекс «Вольха»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.12.2017 19:01
У 2018 годзе Ўкраіна запусьціць сэрыйную вытворчасьць ракет для сыстэм залпавага агню.
Выпрабаваньні РСЗА «Вольха»Выпрабаваньні РСЗА «Вольха»фота: акаўнт Пятра Парашэнкі ў сетцы Twitter

Украінскія ваенныя пасьпяхова выпрабавалі ракетны комплекс «Вольха»
Украінскія ваенныя пасьпяхова выпрабавалі ракетны комплекс «Вольха» айчыннай вытворчасьці, паведаміў у пятніцу, 22 сьнежня, прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.
«Віншую ўсіх украінцаў з пасьпяховым выпрабаваньнем украінскага ракетнага комплексу «Вольха». Толькі што атрымаў даклад, што ўсе чатыры ракеты трапілі ў цэль!», – напісаў кіраўнік дзяржавы ў сетцы Twitter.
Паводле парталу «Корреспондент», у 2018 годзе Ўкраіна запусьціць сэрыйную вытворчасьць ракет для сыстэм залпавага агню, у тым ліку й для айчыннай РСЗА «Вольха». На заводзе «Арцём» у Кіеве ўжо запушчаная тэхналягічная лінія па вытворчасьці карпусоў ракет. Абсталяваньне лініі – турэцкае.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт