Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімір Пуцін: Выбуху на борце Ту-154М не было

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.12.2017 15:10
Ён назваў глупствам перакінуць на Маскву адказнасьць за катастрофу самалёта прэзыдэнта Польшчы.
PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў глупствам і блефам спробы польскіх уладаў ускласьці адказнасьць за катастрофу самалёта Ту-154М прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага ў красавіку 2010 года на Маскву. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас вялікай прэс-канфэрэнцыі.
«Самалёт адкуль узьляцеў, з Масквы ці з Варшавы? Вось там і паклалі [выбухоўку]. (...) Шукайце ў сябе, значыць», – падкрэсьліў Пуцін, камэнтуючы інфармацыю аб наяўнасьці сьлядоў выбуховых рэчываў на абломках лайнэра.
Па словах расейскага лідара, трэба ставіцца да катастрофы як да трагедыі і не выкарыстоўваць яе ў палітычных мэтах. «Хочаце ўскладніць расейска-польскія адносіны? Дзеля чаго? Каб падняць [палітычныя] рэйтынгі ўнутраныя?», – задаўся пытаньнямі Пуцін.
25 кастрычніка польскія СМІ паведамлялі, што ў справаздачы першай польскай камісіі, якая займалася расьсьледаваньнем катастрофы Ту-154М прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага, па просьбе Расеі быў канфіскаваны запіс, які можа сьведчыць аб выбуху, які адбыўся на борце лайнэра.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт