Logo Polskiego Radia
Print

Ратка Младзіч прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.11.2017 15:31
Такі прысуд выдаў Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі.
Былы камандуючы сіламі басьнійскіх сэрбаў генэрал Ратка Младзіч прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня.Былы камандуючы сіламі басьнійскіх сэрбаў генэрал Ратка Младзіч прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня.PAP/EPA/PETER DEJONG / POOL

Ратка Младзіч прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня
Такі прысуд выдаў Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі.
Былы камандуючы сіламі басьнійскіх сэрбаў генэрал Ратка Младзіч прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Такі прысуд выдаў Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі.
Ратка Младзіч быў прызнаны вінаватым у 10 з 11, вылучаных супраць яго абвінавачваньнях, у тым ліку ў зьдзяйсьненьні злачынстваў супраць чалавецтва, генацыду й ваенных злачынстваў.
Судзьдзі сьцьвердзілі, што Младзіч быў членам „злачыннай групы”, якая імкнулася да выцясьненьня з Босьніі людзей іншай, чым сэрбская нацыянальнасьці.
Паводле суду абвінавачаны таксама імкнуўся да зьнішчэньня мусульманскага насельніцтва Срэбраніцы, дзе ў 1995 годзе сэрбы забілі больш за 8 тысяч чалавек. Ён таксама асабіста загадаў абстрэльваць Сараева.
Ратка Младзіч адсутнічаў у зале суду падчас абвяшчэньня прысуду. Раней ён скардзіўся на дрэннае самаадчуваньне. Яму праверылі ціск, але суд адхіліў просьбу абаронцы спыніць паседжаньне. Тады Младзіч пачаў крычаць „Хлусы!” і суд загадаў вывесьці яго з залі.
Падчас вайны ў Сэрбіі ў 1992-1995 гадах былі забітыя каля 100 тысяч чалавек, больш за 2 мільёны былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
аз

Былы камандуючы сіламі басьнійскіх сэрбаў генэрал Ратка Младзіч прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Такі прысуд выдаў Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі.

Ратка Младзіч быў прызнаны вінаватым у 10 з 11 вылучаных супраць яго абвінавачваньнях, у тым ліку ў зьдзяйсьненьні злачынстваў супраць чалавецтва, генацыду й ваенных злачынстваў.

Судзьдзі сьцьвердзілі, што Младзіч быў членам „злачыннай групы”, якая імкнулася да выцясьненьня з Босьніі людзей іншай чым сэрбская нацыянальнасьці.
Паводле суду, абвінавачаны таксама імкнуўся да зьнішчэньня мусульманскага насельніцтва Срэбраніцы, дзе ў 1995 годзе сэрбы забілі больш за 8 тысяч чалавек. Ён таксама асабіста загадаў абстрэльваць Сараева.

Ратка Младзіч адсутнічаў у зале суду падчас абвяшчэньня прысуду. Раней ён скардзіўся на дрэннае самаадчуваньне. Яму праверылі ціск, але суд адхіліў просьбу абаронцы спыніць паседжаньне. Тады Младзіч пачаў крычаць „Хлусы!”, і суд загадаў вывесьці яго з залі.

Падчас вайны ў Сэрбіі ў 1992-1995 гадах былі забітыя каля 100 тысяч чалавек, больш за 2 мільёны былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт