Украіна выслала беларускага дыплямата
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.11.2017 14:17
Раней беларусы аб'явілі пэрсонай нон-грата ўкраінскага дыплямата, які, паводле Менска, быў супрацоўнікам ГРУ.
Вулиці Києваpolskieradio.pl/A.Rybałt
Міністэрства замежных спраў Украіны ў адказ на абвяшчэньне Менскам украінскага дыплямата Ігара Скварцова пэрсонай нон-грата ў Беларусі выслала з Украіны супрацоўніка пасольства Беларусі ў Кіеве.
Пра гэта агенцтву УНІАН паведаміла прэс-сакратар МЗС Мар'яна Беца.
«У сувязі з інфармацыяй беларускага боку пра абвяшчэньне пэрсонай нон-грата супрацоўніка пасольства Ўкраіны ў Беларусі хацелі б адзначыць, што ўкраінскі бок на аснове прынцыпу ўзаемнасьці таксама выслаў беларускага дыплямата з Украіны», – сказала Беца.
Прозьвішча гэтага дыплямата й іншыя падрабязнасьці яна не паведаміла.
17 лістапада стала вядома, што 25 кастрычніка ў Менску супрацоўнікі КДБ Беларусі затрымалі ўласнага карэспандэнта Ўкраінскага радыё ў Беларусі, былога ўласнага карэспандэнта УНІАН у Менску Паўла Шаройку.
20 лістапада ў КДБ заявілі, што «каардынацыю дзейнасьці разьведкі» ўкраінскага разьведчыка Шаройкі, які працаваў пад прыкрыцьцём журналіста, «ажыцьцяўляў супрацоўнік Галоўнага ўпраўленьня разьведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, які дзейнічаў пад прыкрыцьцём пасады дарадцы пасольства Ўкраіны ў Беларусі». Гаворка ішла пра Ігара Скварцова.
наша ніва/вс