Logo Polskiego Radia
Print

Летува перадасьць Украіне лічбавыя тэлеперадатчыкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.11.2017 13:46
Яны павінны быць выкарыстаныя для абнаўленьня трансьляцый у Данецкай вобласьці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Mediengestalter/pixabay.com/CC0 Public Domain

Летува перадасьць Украіне лічбавыя тэлеперадатчыкі
Яны павінны быць выкарыстаныя для абнаўленьня трансьляцый у Данецкай вобласьці.
Летува перадасьць Украіне сем лічбавых наземных тэлевізійных перадатчыкаў для абнаўленьня трансляцыі ў Данецкай вобласьці.
Такое рашэньне ўрад Летувы прыняў у мінулую сераду, паведамляе „Інтэрфакс-Украіна” са спасылкай на летувіскі партал Delfi.
Паводле кіраўніка Цэнтра радыё й тэлебачаньня Летувы Рямігіюса Шярыса, Украіна атрымае тэлеперадатчыкі малой магутнасьці, якіх кошт складае 33,5 тысячы эўра.
Перадачу абсталяваньня ініцыявала Міністэрства транспарту й камунікацый.
„Летува, як ніхто іншы ведае важнасьць свабоднага слова. Мы павінны падтрымліваць імкненьне Ўкраіны мець магчымасьць распаўсюджваць незалежную думку на тэрыторыі Данецка”, - сказаў міністар транспарту й камунікацый Рокас Масюліс.
Данецкая абласная дзяржадміністрацыя, разьмешчаная ў Краматорску ў ліпені зьвярнулася ў Летуву з просьбай дапамагчы ў аднаўленьні трансьляцыі ўкраінскага тэлебачаньня й радыё ў Данецкай вобласьці. Цэнтар радыё й тэлебачаньня Летувы ў верасьні атрымаў просьбу аб перадачы абсталяваньня.
У 2015 годзе Летува перадала Ўкраіне 15 аналягавых перадатчыкаў рознай магутнасьці.
pravda.com.ua/аз

Летува перадасьць Украіне сем лічбавых наземных тэлевізійных перадатчыкаў для абнаўленьня трансляцыі ў Данецкай вобласьці.

Такое рашэньне ўрад Летувы прыняў у мінулую сераду, паведамляе „Інтэрфакс-Украіна” са спасылкай на летувіскі партал Delfi.

Паводле кіраўніка Цэнтра радыё й тэлебачаньня Летувы Рямігіюса Шярыса, Украіна атрымае тэлеперадатчыкі малой магутнасьці, кошт якіх складае 33,5 тысячы эўра.

Перадачу абсталяваньня ініцыявала Міністэрства транспарту й камунікацый.

„Летува, як ніхто іншы, ведае важнасьць свабоднага слова. Мы павінны падтрымліваць імкненьне Ўкраіны мець магчымасьць распаўсюджваць незалежную думку на тэрыторыі Данецка”, - сказаў міністар транспарту й камунікацый Рокас Масюліс.

Данецкая абласная дзяржадміністрацыя, разьмешчаная ў Краматорску, у ліпені зьвярнулася ў Летуву з просьбай дапамагчы ў аднаўленьні трансьляцыі ўкраінскага тэлебачаньня й радыё ў Данецкай вобласьці. Цэнтар радыё й тэлебачаньня Летувы ў верасьні атрымаў просьбу аб перадачы абсталяваньня.

У 2015 годзе Летува перадала Ўкраіне 15 аналягавых перадатчыкаў рознай магутнасьці.

pravda.com.ua/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт