Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія каталікі моляцца за супакой душаў ахвяр камунізму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.11.2017 11:16
«У савецкія часы перасьледам падвяргаліся ўсе вернікі, усе яны цярпелі за сваю веру».
commons.wikimedia.org/Public Domain

Расейскія каталікі моляцца за супакой душаў ахвяр камунізму
У дзень стагодзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў каталіцкіх касьцёлах Расеі вернікі моляцца за супакой душаў ахвяр часоў камунізму, а таксама ў інтэнцыі бэатыфікацыі пакутнікаў тых часоў.
Паводле словаў генэральнага сакратара Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі Ігара Кавалеўскага, бэатыфікацыя пакутнікаў камуністычных часоў праходзіць ня так хутка, як хацелася б. Ён нагадаў, што афіцыйна блаславёнымі Рыма-каталіцкага касьцёлу сталі сьвятары Ўладзіслаў Букавінскі й Аляксандр Зарыцкі, рэпрэсаваныя ў СССР па палітычных матывах.
Ксёндз Ігар Кавалеўскі падкрэсьліў, што пакутнікі камуністычных часоў аб'ядноўваюць праваслаўных і каталікоў. «У савецкія часы перасьледам падвяргаліся ўсе вернікі, усе яны цярпелі за сваю веру», – сказаў ён.
Пры гэтым генэральны сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі адзначыў, што Каталіцкі касьцёл пазьбягае палітычнай ацэнкі Кастрычніцкай рэвалюцыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт