Нямецкая міністар узяла шлюб са сваёй шматгадовай сяброўкай
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
01.11.2017 14:55
65-гадовая міністар аховы навакольнага асяродзьдзя знаёмая са сваёй партнэркай больш за 20 гадоў.
Барбара Хэндрыкс (зьлева) і Валеры Вазанж (справа) youtube.com/screen
Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Нямеччыны Барбара Хэндрыкс узяла шлюб са сваёй шматгадовай сяброўкай Валеры Вазанж. 65-гадовая палітык Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны знаёмая са сваёй партнэркай больш за 20 гадоў. Валеры Вазанж, якая мае таксама францускі пашпарт, маладзейшая за Барбару Хэндрыкс на 10 гадоў. Партнэрка чыноўніцы працуе настаўніцай.
У чэрвені Бундэстаг Нямеччыны прыняў, а прэзыдэнт краіны падпісаў закон, які дазваляе грамадзянам аднаго полу заключаць шлюб. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель галасавала супраць прыняцьця закону.
вс